На дрэвах вароны
Сядзяць, як на тронах,
I каркаюць сонна,
А дзюбы – як зубы
Ў жалезных баронах.
Паветра туманам
Спавіта рахманым.
Над вёскай заспана
Ў скудлачаны ранак,
Не хочучы вочы
Ўздымае, як п'яны.
Знікаючы, ноч
Заплакала – дождж...
Янусь Малец
Комментарии
Памылкі ў тэксце
Пт, 06/10/2011 - 15:29 — ГостьНяправільна набрана ў (нескладовае) !!! Трэба: Ўскудлачаны ранак і Ўздымае, як п"яны.
Дзякуй!
Ср, 06/15/2011 - 15:57 — adminДзякуй! Выправілі.