(Памяці маці)
За вокнамі лесу дзялянка
Трымціць у паўдзённым паўсне.
I даўні напеў — калыханка
Кранула балюча мяне.
Чаму такім крокам нясмелым
Іду да высокіх сяней,
Хоць воблака парусам белым
Над хатай стаіць як раней?
Я даць не магу сабе веры,
Што маці не выйдзе сама,
Што сёння бацькоўскія дзверы
Ужо адчыняю дарма.
Сустрэўся я з хатаю роднай,
Дзе столькі былога святла,
Але цішынёю падводнай
Маўклівасць на грудзі лягла.
He скрыпнуць вясёла масніцы,
He грукне ў кутку качарга,
Мае вільгатнеюць расніцы,
Гусцее цяжкая смуга.
I мне спачуванняў не трэба,
Спагада мяне не кране,
Бо яснае летняе неба
Далёка цяпер ад мяне.
Сцяпан Гаўрусёў
Комментарии
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад