Я стаміўся на свеце жыць,
я аб смерці стаміўся думаць...
Ліст на ветры ўгары дрыжыць
і на дол пазірае з сумам.
Ён прывык да птушыных дум,
ён крылом звыкся быць для дрэва.
Лістапад – яснавокі сум,
залатога лісця залева.
Я стаміўся на свеце жыць,
адпачыну істота просіць.
І душа, як лісток, дрыжыць,
а за вокнамі восень. Восень.
Эдуард Акулін
Комментарии
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 23 часа назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад