Я часам сам сябе не пазнаю:
Разважлівы, спакойны і цвярозы,
Пра маладосць бясхмарную маю
Усё часцей ка мне прыходзіць роздум.
Я ўсё стражэй да слоў сваіх і рук,
Трывожыць сэрца мне любая дробязь,
Нібы адказнасць я за ўсё бяру,
Што ў цэлым свеце думаюць і робяць.
I з кожным днём вярней мне дружбакі,
I ўсё цвярдзей любоў, нянавісць, вера.
Ці то характар робіцца такі,
Ці гэта сталасць стукаецца ў дзверы...
Генадзь Бураўкін
Комментарии
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 22 часа назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад