Я — нараджэнка касмічнага года...
На лёс мой плугі і ракеты ляглі.
Таму і малюся за вечную згоду
Між веліччу неба і сілай зямлі
У сэрцы сваім, каб злучыць там навечна
Мары высокасць з зямным хараством
I некалі ўпасці на Шляху на Млечным,
Не зоркай іскрыстай, а хоць светлячком.
Душа мая — неба жывая часцінка,
Вечнага космасу гронка цяпла.
Ды грэшнай, пакутнай, зямною пылінкай
Мне існаваць сярод сонца і тла.
Мне дагараць у зямной абалонцы,
Келіх жыцця свой да донца дапіць.
I прагнуць душою чыстага сонца —
I крылы свае аб Яго абпаліць...
Ніна Аксёнчык
Комментарии
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад