Вярнуць сабе сваю любоў?
Я супраць гэтакіх высноў!
Вярнуць кашмары вечароў,
Няжыццяздольнасць хілых слоў,
Няжыццядзейнасць воч і рук,
Замкнёны безвыходны круг?
Паслухайце, вярнуць любоў —
У гэты круг патрапіць зноў!
Па бруку шэрых цвінтароў,
Ў святле няпэўных ліхтароў
Хадзіць як прывід, бачыць жах
Ва ўласных змучаных вачах?
Вярнуць? Ізноў шукаць прычын
У чым, у чым жа ён, у чым
Няўлоўны сэнс любві няшчаснай?
Вярнуць?
...З усмешкай дабрашчаснай
Святы бязгрэшны божы Сын
Таемна кажа: "...шлях адзін,
А толькі ў кожнага ён свой.
Цярпі. Пакутуй. Бог з табой".
Вольга Ласаева
Комментарии
3 года 4 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 5 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 7 недель назад
3 года 7 недель назад
3 года 7 недель назад