Праменнямі сонца за шаты далёкага бору
чапляецца вечар, і горад, адкрыты вятрыску,
павольна змаўкае, настройвае струны сабораў
на песенны лад, як матуля ў маленстве калыску.
П'яніць цішынёй, і расквечвае вокны сцягамі
агнёў каляровых, і песціць людзей прахалодай.
і зоркі-вяснянкі запальвае над купаламі,
каб ім не было ані ліку на свеце, ні зводу.
Па вуліцы крочу... Пра вёску, пра дом — мае мары,
дзе спелаю яблыняй туліцца вечар да плоту...
Званы загулі. I ляціць аж да неба, за хмары,
самотная песня — пачатку няма таму лёту.
Анатоль Дэбіш
Комментарии
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад