На белым свеце дождж і я.
I больш нікога. Больш нікога.
Спяшае ў рай хада мая.
У вырай дождж ляціць ад Бога.
На белым свеце я і дождж,
дзве адзінотныя дарогі,
бяжым упоперак і ўдоўж,
ідзем разгублена да Бога.
На белым свеце мы з дажджом —
адчай, маленне і знямога.
Паміж заплаканых крыжоў
шукаем Вечны Шлях — да Бога.
На цэлым свеце дождж і я.
Сляды згараюць бліскавічна.
Чужынец — дождж, а я — свая...
I нехта кліча ўдалеч, кліча...
На белым свеце сум дажджу.
Спатканне наша на скрыжалях.
Сыду. I Богу раскажу
пра белы Край любові й жалю...
Антаніна Хатэнка
Комментарии
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад
3 года 3 дня назад