Прыгнуўся хвойнік — цяжка-белы снег.
I холадна душы, як дрэву ў полі.
I мой апошні след, як даўні грэх,
Ляціць на воблаку, як на крылатай долі.
I ўсё балючае клянецца адбалець,
I ўсё загойнае не дасць душы спакою...
I так змяркаецца, што хочацца святлець
Як след на воблаку, як снег на хвоі.
Уладзімір Марук
Комментарии
4 года 9 недель назад
4 года 9 недель назад
4 года 10 недель назад
4 года 11 недель назад
4 года 11 недель назад
4 года 11 недель назад
4 года 11 недель назад
4 года 12 недель назад
4 года 12 недель назад
4 года 12 недель назад