skip to content

Набіраю гады, як балы...

Набіраю гады, як балы...
Іх сціртуецца больш і больш.
Мой жыццёвы суддзя — няўдалы:
He залічыць пакуты і боль.
He залічыць кахання згубу,
Пацалункавы зарапад,
З патаемнай усмешкай губы
I паўшэпты:
— Я рада...
— Я рад...
He залічыць гаёвае рэха,
Што ад пошчаку губы пячэ...
He залічыць крылаты ветах
У блакіце тваіх вачэй.
He залічыць ужо ніколі...
Рэха памяці будзіць гай...
Перадражняць вагонаў колы
Слова ўчэпістае: «Бы-вай...»
Набіраю гады, як балы...
Іх сціртуецца больш і больш...
Прысудзіў мне суддзя вакзалы,
I расстанне, і мукі, і боль...

Кастусь Цыбульскі