skip to content

Мой успамін

Мой успамін жыве вясной...
He быў ён здрадай і маной.
Ды ў гэтай радасці зямной
Я не з табой, ты не са мной...

У гэты лес, у поўдзень той
Па даўняй замяці слядоў
Вярніся памяццю святой
I там хвіліну ты пастой...

Вясны блакітнае крыло
Ва ўспамін даўно сплыло...
Травой нішто не зарасло...
«Было, было,
Было, было!» —
Лес паўтарае многа раз...
Вярніся, дзень, вярніся, час!

I зноў цябе я прытулю,
I зноў цябе прыгалублю,
I кожну рысачку тваю
Ў сэрцы ціха затаю...

I хоць прайшлі даўно гады,
Гаркавы дым замёў сляды,
Ды маладыя я і ты,
Як і тады, як і тады...

Вясны блакітнае крыло
Ва ўспамін даўно сплыло...
Травой нішто не зарасло...
«Было, было,
Было, было!» —
Лес паўтарае многа раз...
Вярніся, дзень, вярніся, час!

Алесь Камароўскі