skip to content

Крайняя хата

(Бацьку, маці)

Крайняя хата...
Да вуліцы ўступ.
Душ падарожных прычасце.
Згледжу з гасцінца за вярсту —
Сэрца затахкае часта.

Хто тут ні быў!
Кірзачы, чаравікі...
Песня ўзлятала да столі.
Проста малеча,
Нехта вялікі...
Толькі адна
He была тут ніколі...
Тая,
Што сэрца маё паланіла
Недзе ля Нёмана
Ці каля пушчы,
Зорку ў душы
Назаўжды запаліла
I адпусціла ў шлях невідушчы...

Шмат пахадзіў я,
Пабачыў нямала,
Меў я набыткі,
Меў я і страты.
З пыльных дарог дамоў ты вяртала,
Родная крайняя хата...

Стрэне бяроза,
Як мама ў веснічках,
Дуб пастарэлы —
Як тата.
Гляне ў вочы
Півоня нявестаю,
Што не прывёў я
У хату...

Яўген Хвалей