Колькі я пражыву, не ведаю.
А хацелася б шмат пражыць,
Навальніцамі ўсімі і ветрамі
Вусны ўдосталь свае асмужыць,
Наглядзецца на неба сіняе,
Нахадзіцца па верасах,
Каб гады палахлівым інеем
Пазаблытваліся ў валасах.
Толькі колькі мне там адпушчана
На кароткі мой век зямны,
На сустрэчы з лугамі і пушчамі,
З крыкам кнігаўкі і жаўны,
Колькі ранняў яшчэ збяру я,
Колькі вёрст паспею змагчы...
Абхітрыць бы як-небудзь старую,
Што з іржавай касой на плячы.
Генадзь Бураўкін
Последние комментарии
5 дней 10 часов назад
46 недель 2 дня назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад