Хачу я з тым, з маленства хлапчуком,
Свае гады ў дарозе пераняўшы,
Спаткацца. Таргане ён плечуком,
Святло вачэй насустрач разаслаўшы.
Ступлю туды, на тую паласу
Таго святла, хоць нельга двойчы рэку,
Філосаф кажа, перайсці. Нясу
Туды не стогн, не боль,
Тым больш — не спрэчку.
Hi ў чым, ні ў чым ён тут не вінават,
I я яму ніколечкі не вінен.
Хачу пабачыць толькі той пагляд,
Яго пагляд, — я помню, быў ён сіні.
I ўсё, і ўсё. Сагрэцца б толькі ім.
Цяпер бывай, — пара і развітацца.
I больш нічога.
Захад стаў як дым.
Залеглі цені. Стала нанач брацца.
Міхась Стральцоў
Комментарии
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 1 день назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад