Каля вёсачкі маёй мурог
Колькі год сумуе па касе...
А да мамачкі маёй дарог
Усё меней, меней час нясе.
А гады сарваны з ланцугоў,
Як сабакі у гайню спяшаць...
Меней стала родных, сваякоў... —
На кладах зарана так ляжаць.
У застрэшку нудзіцца каса,
Пашчарбаная ад часу і іржы...
Ападае ўвечары раса —
Горкая маркота на душы.
Ведаю, прысніцца на зары
След парэпаных дзіцячых ног...
Жонка схамянецца: «Ты ж гарыш,
Ты, напэўна, моцна занямог...»
Падымуся, выйду за парог...
I прыпомню ў гарадской смузе:
Каля вёсачкі маёй мурог
Колькі год сумуе па касе...
Кастусь Цыбульскі
Последние комментарии
5 дней 10 часов назад
46 недель 2 дня назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад