Гэты горад любіла, здаецца,
А цяпер ненавіджу амаль —
Тут у сцены бетонныя б'ецца
Аб табе несціхаючы жаль.
Тут дарогі, якія калісьці
Роўна йшлі да цябе аднаго,
Мітусяцца, не маючы выйсця
З непатрэбнага кола свайго.
Ён увесь навылёт іррэальны
Гэты горад — ні вёсен, ні зім...
Толькі неба з усмешкай кранальнай
Як заўсёды любуецца ім.
Вольга Ласаева
Последние комментарии
5 дней 10 часов назад
46 недель 1 день назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад