Чарот прачысціўся цішай.
Зайшлася душа не плачам…
Каханне гукала ўвысі.
Даверлівы дзікі качар.
Забыта дарога смерці,
якой праляцеў дадому.
Асвенчаны сэнс дасвецця –
пазнання нямая стома.
А стрэл быў амаль бясконцы,
як рэха ў даліне горнай.
Прастрэленым сэрцам – сонца
кіпела ў крыві азёрнай.
Эдуард Акулін
Последние комментарии
5 дней 10 часов назад
46 недель 1 день назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад