Дагарае душа. Дагарае
белай свечкай на чорнай зямлі.
Я — чужынка ў прадзедавым Краі.
Хто жыццё маё тут запаліў?
Адбалела душа. Адбалела.
Белы дзень — у калысцы начы.
Са скляпення змарнелага цела
адплывае вагонь на спачын.
Пакідае душа. Пакідае
белы свет, белы снег, белы сад.
Лісце летаў маіх ападае
на счарнелы бацькоўскі пасад.
Шчыравала душа. Нітавала
крону-неба і дол-карані.
Балявала чужая навала,
перасекла ніты-прамяні.
Адлятае душа. Адлятае...
Белы птах каля чорнай мяжы
Ці была ты, Айчына святая?
Міражы і крыжы. I крыжы...
Антаніна Хатэнка
Комментарии
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
3 года 22 часа назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 5 дней назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад