Снегам засыплецца лісце, што стала ўжо смеццем,
I пасвятлее на вуліцах і на душы,
I заскуголіць ад холаду ў вечары вецер,
Вецер, што пасвіць па восеньскіх травах дажджы.
Выйду на снег і нібыта вярнуўся дадому,
Нібы вярнуся ў жыццё, дзе чарноты няма,
Дзе аніхто не псуе адзіноты нікому,
Дзе як прыходзіць зіма, дык прыходзіць зіма.
Снегам засыплецца лісце, што стала ўжо смеццем,
Снегам засыплецца наша з табою «бывай...»,
Наша сустрэча засыплецца снегам у леце,
Снегам у леце засыплецца пекла і рай.
Віктар Шніп
Последние комментарии
5 дней 9 часов назад
46 недель 1 день назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад