Адзінокі сярод людзей
Ціха жыў чалавек, гараваў,
Без кахання, без мар, без надзей.
Без прыемных, шчаслівых спраў.
I ніхто не заўважыў, як ён
Свае вочы навекі закрыў,
Толькі страшна ля чорных акон
Яго верны сабака выў.
Пахавалі суседзі маўчком.
У стале – у шуфлядцы – знайшлі
Пажаўцелы канверт з пісьмом,
Дзе тры сказы ўсяго былі.
Пасля «Добрага дня!» было:
«На мяне ты, Мікола, не злуй,
Наша лепшае ўсё – прайшло.
За астатняе ўсё – даруй!»
Янусь Малец
Последние комментарии
5 дней 9 часов назад
46 недель 1 день назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад