Адна за адной патухаюць запалкі,
I вочы згасаюць, і позірк не палкі,
Сасмяглыя вусны бялейшыя вапны,
I выгляд агульны нічым не прывабны.
За сценамі цемра. Паўночныя здані
Да вокнаў прыпалі у прагным чаканні,
Зларадна напружваюць слых свой і зрок,
Адчулі, што сёння ў душы маёй змрок.
А птах у палёце — не зловіш рукой,
А любы мой, кажуць, даўно ўжо не мой.
Марудна-марудна варушацца губы,
Спрабую запомніць: не мой гэта любы...
Стамілася я. Выскаляецца статак:
Мая вінаватасць — іх сілы пачатак,
I здзекліва мовіць агіднае рыла:
"Каго ты там болей за бога любіла?"
Вольга Ласаева
Последние комментарии
5 дней 9 часов назад
46 недель 1 день назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 7 часов назад
1 год 35 недель назад
1 год 38 недель назад
1 год 43 недели назад